Маніторынгавыя каналы: З Беларусі ва Украіну прыляцела ракета
- 20.08.2025, 21:15
Яна перасекла мяжу ў раёне Пінска.
Украінскія маніторынгавыя каналы паведамілі аб ракеце, якая прыляцела з Беларусі ва Украіну.
Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «еРадар», гэта адбылося прыкладна а 12:30 20 жніўня.
Ракета прайшла па дузе Целяханы - Лагішын - Пінск - Зарычнэ (Украіна). Потым, як праінфармаваў Telegram-канал, ракета знікла з поля бачання.
Афіцыйнай інфармацыі ад украінскіх Узброеных сіл не паступала.