BE RU EN

Любімая газета Трампа выйшла з красамоўнай вокладкай пра Пуціна

  • 21.08.2025, 20:30

Фотафакт.

Любімая газета прэзідэнта ЗША Дональда Трампа New York Post заклікала яго павялічыць ціск на Расею ў эканоміцы, якую кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае для фінансавання сваёй ваеннай машыны.

У рэдакцыйным артыкуле NYP адзначаецца, што Трамп як мага хутчэй хоча заключыць мірную дамову, таму ў кароткі перыяд арганізаваў саміт з расейскім дыктатарам на Алясцы, а затым, праз тры дні, сабраў еўрапейскіх лідараў у Белым доме.

У тут жа Пуцін "аддзячыў" за яго намаганні, зацягваючы працэс, піша газета. Расея нават не згаджаецца на сустрэчы паміж Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Сустрэча можа адбыцца толькі пасля выканання пэўных умоў, што немагчыма, а любыя абяцанні Захаду абараніць Украіну без расейскага вета, паводле версіі кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, з'яўляецца “дарогай у нікуды”, адзначае NYP.

Аўтары артыкула адзначылі, што за выходныя пасля саміту на Алясцы Расея забіла 14 украінскіх цывільных. Пасля сустрэчы Трампа і Зяленскага ў панядзелак, Расея выпусціла 270 беспілотнікаў і 10 ракет - больш за ўсё за жнівень. З таго часу абстрэлы толькі ўзмацніліся.

Газета таксама ўспомніла , што Трамп нядаўна заяўляў аб імкненні завяршыць вайну, каб "патрапіць у рай".

“Калі я магу выратаваць 7000 чалавек ад гібелі кожны тыдзень, я думаю, гэта дастаткова… я хачу паспрабаваць патрапіць у рай, калі гэта магчыма. Я чуў, што ў мяне справы не надта. Гавораць, я на самым дне татэмнага слупа. Але калі патраплю ў рай, гэта [завяршэнне вайны] будзе адной з прычын», - сказаў амерыканскі прэзідэнт у інтэрв'ю на Fox News.

New York Post адзначае, што гэта “высакародная мэта” - нават вартая Нобелеўскай прэміі, - але яна недасяжная, калі Пуціна не прымусіць сесці за стол перамоваў.

“Але які ціск аказваецца на Расею? Можна было б падумаць, што гэта вялікая колькасць загінулых на вайне, але Пуцін не заклапочаны шкодай, якую наносіць уласнаму народу. Ён сцвярджае, што гэта неабходная ахвяра”, - гаворыцца ў публікацыі.

Газета падкрэслівае, што Пуцін разумее толькі адну мову - мову фінансаў, і цяпер расейская эканоміка адчувае сур'ёзны ціск праз выдаткі на вайну, рэзкі рост інфляцыі і міжнародных санкцый.

New York Post падкрэсліла неабходнасць увядзення другасных санкцый, накіраваных на ценявыя рынкі, праз якія расейскі дыктатар фінансуе сваю ваенную машыну. Газета мяркуе, што ўзмацненне санкцый прымусіць Расею змяніць сваю стратэгію і прыйсці да перамоваў.

“Менавіта пагроза такіх санкцыяў з боку ЗША 8 жніўня пераканала Пуціна пагадзіцца на саміт на Алясцы. Але з таго часу Пуцін толькі „вадзіў нас за нос“. Хопіць. Вы ж разумееце, спадар прэзідэнт, што сіла гаворыць сама за сябе”, - піша газета.

На думку New York Post, каб пасадзіць Пуціна за стол перамоваў, ЗША павінны:

- Увесці новыя санкцыі,

- Павялічыць тарыфы,

- Знайсці крэатыўныя спосабы, каб перакрыць гандаль РФ нафтай і мінераламі.

“Гэта хутка прыцягне ўвагу Масквы. Гэта прымусіць Пуціна рухацца з такой жа хуткасьцю, як і вы. І гэта, з Божай дапамогай, спыніць забойствы”, - падсумавала газета ў сваім звароце да амерыканскага прэзідэнта.

Апошнія навіны