BE RU EN

«За гэтыя дзве манеткі можна набыць новенькі iPhone»

  • 22.08.2025, 22:04

Дзіўныя знаходкі беларусаў.

Onlíner працягвае рубрыку, у якой разам з экспертамі ацэньвае манеты чытачоў. Сёння ў фокусе - не адна, а адразу дзве знаходкі. Кожная з іх можа сур'ёзна папоўніць партманэт уладальніка. Разам з Усеваладам Юргенсанам, навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, рэдакцыя паспрабавала разабрацца, што гэта за манеты і колькі яны могуць каштаваць сёння. За такі міні-набор цалкам рэальна атрымаць суму, якой дастаткова на новенькі iPhone.

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

- Перад намі не проста старадаўняя манета, а вікарыятны талер часоў Фрыдрыха Аўгуста III, - тлумачыць Усевалад Юргенсан. - Такая разнавіднасць выпускалася ў перыяд міжцарства, калі саксонскі курфюрст выконваў абавязкі імперскага вікарыя - часовага кіраўніка Свяшчэннай Рымскай імперыі. У гэтым выпадку гаворка ідзе пра перыяд паміж смерцю імператара Іосіфа II і ўступленнем на трон Леапольда II.

Вікарыятныя талеры ўважаюцца за больш рэдкія і каштоўныя ў параўнанні са звычайнымі манетамі таго ж перыяду. Калекцыянеры іх паважаюць - як за гістарычную падаплёку, так і за тыраж.

Стан гэтай канкрэтнай манеты – вышэйшы за сярэдні, што таксама дадае ёй кошту. На рынку яе можна ацаніць на суму ад 1000 да 1500 рублёў, - дадае эксперт.

Фота: onliner.by
Фота: onliner.by

- Расейская імперыя, Мікалай II, 10 рублёў 1902-га ў такім стане будзе каштаваць прыкладна 1200-1500 рублёў, - адзначае эксперт.

На кошт мікалаеўскага чырвонца таксама ўплывае літарная гравіроўка: АГ, АР, ФЗ, ЭБ, ВС - гэта ініцыялы мінцмайстраў, людзей, якія ў той ці іншы час былі адказнымі за выпуск манет і сачылі за працэдурай чаканкі.

Але мы, здаецца, ведаем, як за царскі чырвонец выручыць больш, чым назваў эксперт. Справа ў тым, што манета ў сабе змяшчае 7,74 грама золата 900-й пробы, і калі здаць яе ў скупку, то можна атрымаць 2034,92 рубля.

Апошнія навіны