Расейскі тэнісіст зладзіў істэрыку на US Open
- 25.08.2025, 19:19
Мядзведзеў паказваў непрыстойныя жэсты, зламаў ракетку і зганьбіў жонку.
Данііл Мядзведзеў справакаваў скандал у першым раўндзе US Open 2025, у якім у выніку пацярпеў паразу. 29-гадовы расейскі тэнісіст рабіў непрыстойныя жэсты, уступіў у сварку з суддзём, а пасля пройгрышу публічна зламаў ракетку, прымусіўшы сваю жонку пакінуць трыбуны.
У трэцім сэце матчу Мядзведзева супраць француза Бенжамена Бонзі на корт выбег фатограф, які памылкова наважыў, што гульня завяршылася. Праз перашкоду суддзя даў Бонзі права на перападачу, што абурыла Мядзведзева. Ён падышоў да арбітра і эмацыйна звярнуўся да яго. Ты мужчына? Ты чаго дрыжыш? Ты хочаш дадому? Хлопцы, ён хоча дадому, бо ім плацяць за матч, а не за час», - заявіў на камеру Данііл. Пасля гэтага ён пачаў жэстамі падбадзёрваць гледачоў, якія адрэагавалі на тое, што адбываецца, свістам і жэстам «палец уніз». Праз шум на трыбунах спаборнік Данііла на працягу некалькіх хвілін не мог паўтарыць падачу.
Акрамя таго, на працягу гульні Мядзведзеў дэманстраваў непрыстойныя жэсты, а калі матч у выніку завяршыўся яго пройгрышам, то зламаў ракетку проста перад гледачамі. Пры гэтым камера зняла рэакцыю жонкі тэнісіста Дар'і, якая прысутнічала на матчы. Яна закрывала твар рукамі, а ў канцы паспешна пакінула трыбуны.
Данііл Мядзведзеў у сезоне-2025 вылецеў у першым коле трох з чатырох турніраў "Вялікага шлема". Толькі на Australian Open ён прайшоў стартавую стадыю, з цяжкасцю даціснуўшы тайландца Касідзіта Самрэя з пятай сотні рэйтынгу ATP. "Ралан Гарос", Уімблдон і зараз US Open заканчваліся для Данііла занадта хутка, прычым на двух апошніх турнірах цяперашнюю 13-ю ракетку свету выбіваў Бонзі, які займае 51-е месца ў рэйтынгу ATP .