BE RU EN

УСУ падарвалі мост у Бранскай вобласці: Расейскія войскі адрэзаныя

  • 3.08.2025, 21:02

Украінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі 30 мінаў.

Украінскія вайскоўцы з 1-й асобнай брыгады тэраабароны з дапамогай FPV-дрона ўзарвалі мост праз раку Цата ў Бранскай вобласці, паведамляе «Дыялог.UA».

Аб'ект быў замінаваны самімі расейцамі і прызначаўся для эвакуацыі войскаў, але пасля дыверсіі УСУ ўзляцеў у паветра.

Ключавая пераправа праз раку Цата адрэзала расейскія войскі на адрэзку мяжы даўжынёю блізу 16 км.

Беспілотнік УСУ падарваў блізу 30 супрацьтанкавых мінаў, замацаваных на апорах моста. Дэтанацыя блізу 30 супрацьтанкавых мінаў – гэта наймагутнейшы выбух, параўнальны з адначасовым падрывам некалькіх тонаў трацілу. Такі ўдар зносіць мост цалкам, выкідваючы бетон і метал на дзясяткі метраў.

Паводле звестак Тэлеграм-канала DroneBomber, украінскія вайскоўцы заўважылі, што расейскае войска замінавала мост супрацьтанкавымі мінамі ТМ-62, і пастанавілі выкарыстоўваць гэта ў сваіх інтарэсах.

На апублікаваным відэа відаць, як міны ўстаноўленыя на канструкцыі і апорах моста. Адзін дакладны ўдар, і стратэгічны пераход пераўтвораны ў груду металу.

Лагістыка пад ударам

Разбураны мост выкарыстоўваўся як рэзервовы маршрут для перакідання і магчымай эвакуацыі расейскіх падраздзяленняў. Цяпер рух па ім цалкам спынены. Гэта ўскладняе манеўры і забеспячэнне войскаў на памежных адрэзках.

Украіна прадаўжае метадычна знішчаць расейскую ваенную інфраструктуру: ад нафтабазаў да мастоў і эшалонаў з палівам, як гэта адбылося раней у Сальску, Растоўскай вобласці. Таксама пад ударамі масты і ваенная інфраструктура акупантаў у памежных абласцях – Бранскай, Курскай і Белгарадскай.

Апошнія навіны