У Краснадарскім краі моцна гарыць Афіпскі НПЗ
- 7.08.2025, 9:49
Пасля атакі дронаў слуп дыму бачны здалёк.
У Расеі ўночы 7 жніўня дроны атакавалі шэраг аб'ектаў, якія працуюць на вайскова-прамысловы комплекс. Пад ударам чарговым разам апынуўся нафтаперапрацоўчы завод каля пасёлка Афіпскі Краснадарскага краю, паведамляе OBOZ.UA.
Там пасля серыі выбухаў успыхнуў магутны пажар. Пра выбухі заявілі мясцовыя жыхары, якія знялі шэраг кадраў.
Відавочцы сцвярджалі, што спачатку чулі выбухі ў раёне пасёлка, а затым быў удар па тэрыторыі НПЗ.
На апублікаваных імі кадрах відаць, як над заводам падняўся чорны дым і бушуюць языкі полымя.
Мясцовыя ўлады пакуль падзею не пракаментавалі.
Што вядома пра атакаваны аб'ект
Завод пад Афіпскам у Краснадарскім краі - адзін з ключавых НПЗ Расеі, які мае магутнасць 6,25 млн тон нафты на год.
Ён адыгрывае стратэгічную ролю ў забеспячэнні палівам вайсковай тэхнікі УС РФ, асабліва на паўднёвых кірунках фронту.
Размяшчэнне ў Краснадарскім краі робіць завод важным лагістычным цэнтрам для пастаўкі дызельнага паліва і авіяцыйнай газы, якія выкарыстоўваюцца акупантамі.
Так, Афіпскі НПЗ з'яўляецца не толькі прамысловым аб'ектам, але і важным элементам вайсковай інфраструктуры РФ. Менавіта таму дроны ўжо неаднаразова атакавалі завод, які працуе на расейскую вайсковую машыну.