Лукашэнку загрымавалі да непазнавальнасці
- 7.08.2025, 20:16
Васковая фігура.
Лукашэнка сустрэўся з гэбухай. Аднак нарада, якая адбылася 7 жніўня, запомніцца зусім з іншай нагоды. Дыктатар на кадрах, апублікаваных ягонай прэс-службай, выглядае як васковая фігура. Лукашэнка літаральна свеціцца ад колькасці грыму, якога на яго нанеслі.
Адзначым, тыдзень таму набліжаныя да Лукашэнкі фатографы здымалі яго на нарадзе з дыпламатамі здымалі з адлегласці на некалькі дзясяткаў метраў, пазбягаючы буйных планаў.
Да гэтага дыктатар сустракаўся з Пуціным на востраве Валааеме. Кадры, паказаныя расейскімі прапагандыстамі 1 жніўня, падагрэлі чуткі пра хваробу Лукашэнкі.