Кітайская тэлевізія паказала кульгавага Лукашэнку
- 1.09.2025, 11:36
Дыктатар з цяжкасцю спусціўся з трапа самалёта.
Лукашэнка прыбыў на саміт кіраўнікоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Пекін. 31 жніўня кітайскае тэлебачанне паказала, як беларускі кіраўнік з цяжкасцю спускаецца з трапа самалёта.
На працягу доўгага часу здароўе Аляксандра Лукашэнкі фактычна застаецца таямніцай для беларускага грамадства, калі не браць пад увагу адзінкавыя інфармацыйныя нагоды ў СМІ.
Напрыканцы лета 2021 года ў сеціве з’явіліся кадры з прэс-канферэнцыі Лукашэнкі, дзе многія звярнулі ўвагу на хаду ўзурпатара – шэраг СМІ палічыў яе даволі дзіўнай.
Таксама на відэа не раз траплялі кадры, як дыктатар ледзь цягне ногі, спускаючыся з трапа самалёта. На парадзе ў Маскве 9 мая 2023 года Лукашэнка не змог самастойна дайсці да Магілы Невядомага Салдата. Яго адвёз аўтамабіль. У 2024 годзе сітуацыя паўтарылася.