Расійскі дрон трапіў у жылы дом у Люблінскім ваяводстве Польшчы
- 10.09.2025, 9:58
Пашкоджаны дах будынка і аўтамабіль.
Расійскі дрон трапіў у жылы дом у вёсцы Вырыкі-Воля (Влодавскі раён) у Люблінскім ваяводстве (Польшча), паведаміў Polsat News. Пашкоджаны дах будынка і аўтамабіль, што стаяў на тэрыторыі сядзібы.
Рэшткі расійскага дрона ўпалі на жылы дом у вёсцы Вырыкі-Воля, паведаміў у размове з Polsat News падпалкоўнік Анджэй Фёлек з ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Любліне.
«Ніхто не пацярпеў», — паведаміў прадстаўнік службы.
У выніку інцыдэнту былі пашкоджаныя дах будынка і прыпаркаваны побач аўтамабіль.
У эфіры Polsat News выказаўся староста Влодавскага павета Марыюш Занько.
«У вёсцы Вырыкі адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў пашкоджаны адзін жылы дом. Падрабязнасці пакуль дакладна невядомыя, мы не ведаем, ці ўпаў на будынак сам дрон і пашкодзіў дах і столь, ці гэта былі абломкі дрона», — сказаў ён.
«З таго, што я ведаю ад жыхароў, людзі чулі выбух, а таксама бачылі польскія знішчальнікі. Сітуацыя даволі складаная і трывожная, жыхары сапраўды вельмі занепакоеныя», — дадаў староста.