На волю выйшлі Мікалай Статкевіч і 51 палітвязень
- 11.09.2025, 14:22
(Абноўлена) З'явіўся поўны спіс.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа у чацвер склікаў тэрміновую прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што беларускі рэжым вызваліў 52 палітычных зняволеных, паведамляе LRT.
Пазней праваабаронцы апублікавалі поўны спіс вызваленых палітвязняў:
Мікалай Статкевіч;
Уладзімір Мацкевіч;
Генадзь Фядыніч;
Аляксандр Ярашук;
Мікалай Дзядок;
Дзмітрый Кучук;
Дзмітрый Дашкевіч;
Яўген Афнагель;
Павел Вінаградаў;
Максім Вінярскі;
Андрэй Войніч;
Сяргей Спарыш;
Галіна Дзербыш;
Ігар Лосік;
Павел Мажэйка;
Аляксандр Манцэвіч;
Алена Цімашчук;
Ірына Слаўнікава;
Ларыса Шчыракова;
Павел Падабед;
Вячаслаў Лазараў;
Яўген Меркіс;
Мікалай Хіла;
Ілля Дубскі;
Андрэй Крылоў;
Дзмітрый Казлоў;
Павел Нікіценка;
Віталь Бандарук;
Якаў Шафарэнка;
Яўген Сямёнаў;
Глеб Гладкоўскі;
Святаслаў Шубіч;
Андрэй Сцепанькоў;
Андрэй Хвескоеў;
Аляксей Сіленка;
Ігар Тэптэеў;
Віктар Уласенка;
Рызапур Цімур Набі аглы.
Замежныя грамадзяне:
Юлія Феннер (Вялікабрытанія);
Елене Раманаўскене (Літва);
Эдуардас Чэрняцевас (Літва);
Дзмітрый Кавальчук (Літва);
Томас Рымкус (Літва);
Данута Сакалоўская (Літва);
Генадзь Рыхтэр (Літва);
Івас Шумас (Латвія);
Эмілс Асарс (Латвія);
Кшыштаф Заневіч (Польшча);
Езутэк Томаш Яцэк (Польшча);
Карстэн Фосс (Германія);
Вальдэмар Шміт (Германія);
Мануэль Росандэр (Францыя).
Вызваленыя палітвязні цяпер знаходзяцца ў Літве.
Нагадаем, 11 верасня Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з намеснікам спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джонам Коулом. Таксама ў Мінск прыехаў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе Крыс Сміт. Пазней стала вядома пра зняцце санкцый з авіякампаніі «Белавія».