BE RU EN

«Будуць нанесены ўдары ў адказ па ваенных аб’ектах у Беларусі»

  • 12.09.2025, 18:24

Ніхто не будзе слухаць апраўданняў лукашэнкаўскага Міністэрства абароны.

Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна стала госцяй YouTube-канала вядомага журналіста Яўгена Кісельова.

Інтэрв’ю было запісана 10 верасня — у дзень, калі 19 расійскіх дронаў уварваліся ў паветраную прастору Польшчы. Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што многія БПЛА ляцелі наўпрост з Беларусі. Наталля Радзіна кажа пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі за атаку на Польшчу:

— Заява Мінабароны Беларусі, у якой гаворыцца, што яны «збівалі дроны», як кажуць беларусы, «смеху вартая». Мы выдатна разумеем, што ніхто ніякія расійскія дроны над тэрыторыяй Беларусі не збіваў.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што «чара цярпення Польшчы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі перапоўнілася». Перш за ўсё ён меў на ўвазе, канечне, прылёт дронаў з тэрыторыі Беларусі, далей — правядзенне вайсковых вучэнняў «Захад-2025» з агрэсіўным сцэнарам…

Наталля Радзіна лічыць, што Варшава можа адказаць на правакацыі Пуціна і Лукашэнкі:

— Калі будзе эскалацыя, калі колькасць дронаў, якія будуць ляцець у Польшчу, павялічыцца, калі гэта будуць, зноў жа, ракеты, ніхто не будзе слухаць, як беларускае Мінабароны апраўдваецца. Вядома, будуць нанесены ўдары ў адказ па ваенных аб’ектах у Беларусі.

Пуцін свядома ідзе на эскалацыю. Ён выдатна бачыць, што Еўропа пакуль яшчэ не гатовая да вайны, і таксама бачыць, што не гатовы да якіх-небудзь рашучых дзеянняў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Па сутнасці, Трамп сваёй нерэшучасцю, нежаданнем уводзіць сур’ёзныя санкцыі супраць Расіі, нежаданнем дапамагаць Украіне дае расійскаму дыктатару карт-бланш на напад на Еўропу.

Буквальна днямі з’явілася зусім дзікая навіна, што на фоне вучэнняў «Захад-2025» (мы ведаем іх сцэнар, што, магчыма, таксама будзе адпрацоўвацца прарыў да Сувалкскага калідора, будзе адпрацоўвацца ўжыванне ядзернай зброі) Пентагон спыняе ваенную падтрымку краін Балтыі.

Дык што гэта, калі не запрашэнне Пуціну да агрэсіі? Зусім дзікая палітыка. Увогуле не разумею, хто прымае гэтыя рашэнні, што гэтыя людзі ведаюць пра тое, што адбываецца ў свеце.

Апошнія навіны