Украінская песня паставіла на вушы ўсю Расію
- 20.09.2025, 17:13
У Дзярждуме РФ заявілі пра «правакацыю».
Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы РФ па фізічнай культуры і спорце Дзмітрый Свішчаў заявіў пра «правакацыю» на кваліфікацыйным турніры па фігурным катанні ў Пекіне (Кітай).
Напярэдадні Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) апублікаваў відэа пракату расійскага фігурыста Пятра Гуменніка у суправаджэнні ўкраінскай песні, піша «Тэлеграф».
Адпаведны каментар Свішчава прыводзіць ТАСС. Паводле яго слоў, супрацоўнікі ISU дапусцілі некампетэнтнасць, аднак на выступленні расіяніна гэта ніяк не павінна адбіцца.
«Гэта некампетэнтнасць супрацоўнікаў ISU, якая прывяла да зразумелай рэакцыі ў каментарыях. Няўважлівасць, якая магла стварыць правакацыю. І зразумела, што яны выдалілі відэа адразу ж, як апамяталіся. Пётр жа праявіў сябе выдатна, выйшаў і паказаў вынік. І не трэба рэагаваць на некампетэнтнасць і правакацыі», — істэрычна заявіў Свішчаў.
Зазначым, ISU заліла ў Instagram відэа пракату Гуменніка пад песню «Плакала» ўкраінскага гурта KAZKA. Пасля крытыкі ў сацсетках ролік быў выдалены, аднак затым відэа зноў апублікавалі, праўда, пад саўндтрэк з фільма «Парфумер. Гісторыя аднаго забойцы» — менавіта пад гэтую музыку выступаў Пётр. Пазней ISU папрасіў прабачэння за інцыдэнт.