BE RU EN

Паэт Уладзімір Някляеў прысвяціў верш сапраўдным абаронцам Айчыны

  • 23.02.2023, 17:39

Iх не скарылі.

Паэт Уладзімір Някляеў прысвяціў верш сапраўдным абаронцам Айчыны — Алесю Бяляцкаму, Зьміцеру Дашкевічу, Паўлу Севярынцу, Міколу Статкевічу:

Няма людзей з жалеза, з іншай цвёрдасці,

Але ёсць людзі гонару і годнасці,

Ёсць людзі духу, што цвярдзей ад сталі,

Якіх не знішчылі, як ні знішчалі,

Як ні каралі, каб іх дух скарыць,

Ды не скарылі!..

Вечны Зьніч гарыць

У сэрцах іх – і асвятляе шлях

У самых цёмных і глухіх часах,

Каб не зблукаў народ, каб не прапаў,

На сцюжах часу не схіліўся долу,

А выпрастаўся — і ў сабе пазнаў

Алеся,

Паўла,

Зьміцера,

Міколу!..

последние новости